Міжнародны дзень роднай мовы!

19.02.2021

Кажуць, мова мая аджывае Век свой ціхі: ёй знікнуць пара. Для мяне ж яна вечна жывая, Як раса, як сляза, як зара.

П. Панчанка

 

Cёння у свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе.

Кожны народ 21 лютага адзначае Дзень роднай мовы. Беларуская мова — самая мілагучная пасля італьянскай, вырашылі эксперты ЮНЭСКА. Гісторыкі сцвярджаюць, што яна яшчэ і самая старажытная сярод славянскіх.

Свята роднай мовы у нашым садку праводзiцца не ўпершыню. Сёлета у нас адбыўся конкурс чытальнікаў “Мова родная – пявучая, звонкая”. Удзел у конкурсу прымалі дзеці рознага ўзросту ад маленькіх да будучых першакласнікаў.

Своеасаблівым падарункам роднай мове стала выстава самаробных кніжак “Мініслоўнік”. Сем’і нашых выхаванцаў з ахвотай прынялі ўдзел у вырабе слоўнікаў да выставы.

Вялікі дзякуй, усім удзельнікам!

Вы паслухайце, мова якая!

Нiбы рэчачка, цiха журчыць,

Нiбы скрыпка, цудоўна спявае,

Трэба толькi на ёй гаварыць